Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Методические объединения

План

правядзення жнівеньскай секцыі

метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў установы адукацыі

 

Тэма: Сучасныя патрабаванні да арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.

Мэта: стварэнне ўмоў для павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці класных кіраўнікоў у накірунку ведання нарматыўных прававых дакументаў і інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па арганізацыі сацыяльнай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі.

Задачы:

вывучыць актуальныя напрамкі сацыяльнай, ідэалагічнай работы, сучаснае нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне ва ўстановах адукацыі; інструктыўна-метадычныя пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе;

аказаць метадычную дапамогу класным кіраўнікам ва ўдасканаленні форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы ў класе;

вызначыць змест метадычнай работы з класнымі кіраўнікамі на 2023/2024 навучальны год.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада

Дата прявядзення: 30.08.2023

Пачатак работы: 14.30

Место проведения: кабінет інфарматыкі

Навукова-метадычны блок

1. Нарматыўнае прававое і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстанове адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.

Рапінчук К.В., старшыня метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў установы адукацыі

Вучэбна-метадычны блок

2. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе». Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне.

Рапінчук К.В., старшыня метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў установы адукацыі

3. Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі «Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 1 верасня першага ўрока і мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў».

Сердзюкова В.І., класны кіраўнік 10 класа

4. Нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць дзейнасць класнага кіраўніка (вядзенне планаў і ўліковай дакументацыі класным кіраўніком). 

Лузяніна Л.М., класны кіраўнік 7 класа

Практычны блок

5. Аналіз работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў установы адукацыі за 2022/2023 навучальны год.

Рапінчук К.В., старшыня метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў установы адукацыі

6. Планаванне метадычнай метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2023/2024 навучальны год.

Рапінчук К.В., старшыня метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў установы адукацыі

7. Аб выбары старшыні і сакратара метадычнага аб’яднання на 2023/2024 навучальны год.

Рапінчук К.В., старшыня метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў установы адукацыі

 

 Старшыня метадычнага аб’яднаннякласных кіраўнікоў установы адукацыі               К.В.Рапінчук

 

 

План работы

метадычнага аб’яднання

класных кіраўнікоў установы адукацыі на 2023/2024 вучэбны год 

Тэма: арганізацыя сістэмнай комплекснай работы па фарміраванні маральных якасцяў, грамадзянскай свядомасці, захаванні і ўмацаванні здароўя вучняў у школе.

Мэта: павышэнне тэарэтычнага, навукова-метадычнага ўзроўню класных кіраўнікоў па пытаннях фарміравання маральных якасцяў, грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.

Задачы:

стварыць умовы для бесперапыннага павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў;

стымуляваць ініцыятыву і творчасць класных кіраўнікоў, актывізаваць іх дзейнасць у даследчай, пошукавай рабоце па патрыятычным, ідэалагічным і грамадзянскім выхаванні дзяцей;

фарміраваць у класных кіраўнікоў тэарэтычную і практычную базу для мадэлявання і аналізу сістэмы і стану выхаваўчай работы ў класе;

садзейнічаць укараненню дасягненняў класных кіраўнікоў у рабоце педагагічнага калектыву.

Пасяджэнне 1.

Тэма: Выкарыстанне этычных гутарак і дыялогаў як сродак павышэння духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў

Мэта: павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці класнага кіраўніка пры арганізацыі духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.

Форма правядзення: семінар-практыкум

Дата правядзення: кастрычнік 2023 года

Месца правядзення: Конькаўская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна

Вучэбна-метадычны блок

1. Стварэнне ўмоў ва ўстанове адукацыі для вырашэння праблем духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.

Кандратчык В.П., класны кіраўнік 1 класа

2. Работа класнага кіраўніка па фарміраванні талерантных адносін у вучняў.

Лузяніна Л.М., класны кіраўнік 7 класа

3. Прыёмы і метады работы з падлеткамі па прафілактыцы суіцыдальных намераў.

Несцяровіч К.Л., педагог-псіхолаг

Практычны блок

4. Наведванне інфармацыйнай гадзіны па рабоце прафілактычнай накіраванасці.

Гатоўчыц Н.В., класны кіраўнік 9 класа

5. Распрацоўка метадычных рэкамендацый “Эфектыўныя формы работы з падлеткамі па прафілактыцы суіцыдальных намераў”.

Удзельнікі пасяджэння

 

Пасяджэнне 2.

Тэма: Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне - прыярытэтная задача сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы.

Мэта: садзейнічанне актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з навучэнцамі ў пазакласнай рабоце па патрыятычным, ідэалагічным і грамадзянскім выхаванні, удасканаленне форм і спосабаў фарміравання развіцця ў вучняў грамадзянскай свядомасці, патрыятызму як важнейшых духоўна-маральных і сацыяльных каштоўнасцей, высокай адказнасці і дысцыплінаванасці.

Форма правядзення: метадычны практыкум

Дата правядзення: студзень 2024 года

Месца правядзення: Конькаўская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна

Вучэбна-метадычны блок

1. Асноўныя формы і метады работы класнага кіраўніка па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў.

Сердзюкова В.І., класны кіраўнік 10 класа

2. Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі: іх прымяненне ў выхаваўчай дзейнасці (з вопыту работы).

Варановіч І.М.., класны кіраўнік 11 класа

Практычны блок

3. Наведванне класнай гадзіны па выкарыстанні інтэрактыўных форм і метадаў пры арганізацыі работы па грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў.

Лузяніна Л.М., класны кіраўнік 7 класа

4. Распрацоўка метадычных рэкамендацый «Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі па патрыятычнаму, ідэалагічнаму і грамадзянскай выхаванню».

Удзельнікі пасяджэння

Пасяджэнне 3.

Тэма: Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць класнага кіраўніка як умова паспяховага партнёрства з сям’ёй.

Мэта: удасканаленне форм і метадаў работы з бацькоўскім актывам, актывізацыя даследчай дзейнасці класных кіраўнікоў па вывучэнні псіхалагічнага клімату ў сям’і.

Форма правядзення: майстэрня педагагічнага вопыту

Дата правядзення: май 2024 года

Месца правядзення: Конькаўская сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна

Вучэбна-метадычны блок

1. Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод навучэнцаў. Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей.

Стрэльнікава М.У., педагог сацыяльны

2. Педагагічныя тэхналогіі работы з навучэнцамі і іх сем’ямі.

Марчык Т.М., класны кіраўнік 3 класа

3. Выкарыстанне магчымасцяў сацыяльных сетак пры арганізацыі работы з законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў.

Страмавус В.І., класны кіраўнік 5 класа

Практычны блок

4. Выстава метадычных матэрыялаў класных кіраўнікоў “Калейдаскоп ідэй”.

Сердзюкова В.І., кіраўнік метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў

 

Старшыня метадычнага аб’яднання                       В.І.Сердзюкова

 

План

правядзення жнівеньскай секцыі

вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў

пачатковых класаў агульнай сярэдняй адукацыі

Тэма: Змястоўныя і арганізацыйна-метадычныя асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.

Мэта: удасканаленне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў у вобласці рэалізацыі сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу.

Задачы:

актуалізаваць веды настаўнікаў аб нарматыўна-прававых дакументах і вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе;

прааналізаваць арганізацыю метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2022/2023 навучальным годзе;

вызначыць асноўныя накірункі метадычнай работы на 2023/2024 навучальны год.

Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.

Дата правядзення: 31.08.2023

Навукова-метадычны блок

1. Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе.                                      

                                                     Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання

2. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі: вучэбныя праграмы; вучэбныя выданні; вучэбна-метадычныя комплексы па вучэбным прадметах для на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

                                                                    Малевіч Н.І., настаўнік пачатковых класаў

Вучэбна-метадычны блок

3. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні прадметаў “Выяўленчае мастацтва”, “Музыка”, “Фізічная культура і здароўе” ў 2023/2024 навучальным годзе.                  

                                                                     Кандратчык В.П., настаўнік пачатковых класаў

Практычны блок

4. Практыкум “Вядзенне школьнай дакументацыі”.

                                                          Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання

5. Аналіз метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў за 2022/2023 навучальны год. Арганізацыя і змест метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў у 2023/2024 навучальным годзе.

                                                     Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання

6. Аб выбары сакратара вучэбна-метадычнага аб'яднання на 2023/2024 навучальны год.

                                                         Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання

 

Старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання                     Т.М. Марчык

 

                                

План работы

вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў

пачатковых класаўна 2023/2024 навучальны год

 

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў.

Задачы:

удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў пачатковых класаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучня ў сучасным адукацыйным працэсе;

актуалізаваць і пашыраць веды настаўнікаў аб эфектыўных метадах, прыёмах і формах кантрольна-ацэначнай дзейнасці, накіраваных на фарміраванне аб’ектыўнай самаацэнкі у малодшых школьнікаў;

спрыяць стварэнню ўмоў для авалодвання і выкарыстання настаўнікамі сучасных адукацыйных тэхналогій і методык як сродак развіцця асобасных, метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў;

садзейнічаць росту прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз выкарыстанне разнастайных форм навучання (семінары і канферэнцыі ў анлайн-фармаце, урокі для дарослых, майстар-класы, віртуальныя (анлайн) экскурсіі, метадычныя практыкумы) і павышэння атэстацыі;

актывізаваць трансляцыю педагагічнага вопыту настаўнікаў на ўзроўні раёна, вобласці і рэспублікі праз перыядычны друк.

Пасяджэнне 1. (гл. дадатак)

Пасяджэнне 2.

Тэма: Выхаваўчыя і развіваючыя магчымасці вучэбнага матэрыялу на сучасным уроку.

Мэта: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучня ў адукацыйным працэсе.

Форма правядзення: семінар-практыкум

Дата правядзення: кастрычнік 2023

Вучэбна-метадычны блок

1. Выхаванне як працэс фарміравання асобасных якасцей вучняў.

                                                          Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання

2. Фарміраванне асобы навучэнца, яго метапрадметных і прадметных кампетэнцый праз рэалізацыю ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў.

                                                          Кандратчык В.П., настаўнік пачатковых класаў

3. Вучэбная дзейнасць як фактар развіцця асобы малодшага школьніка.

                                                                     Малевіч Н.І., настаўнік пачатковых класаў

Практычны блок

1. Распрацоўка метадычных рэкамендацый па праектаванню выхаваўчых задач вучэбнага занятку.

                           Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання,

удзельнікі семінару.

    

Пасяджэнне 3.

Тэма: Арганізацыя эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку.

Мэта: актуалізацыя ведаў настаўнікаў аб эфектыўных метадах і прыёмах фарміравання кантрольна-ацэначнай самастойнасці і аб’ектыўнай самаацэнкі навучэнцаў.

Форма правядзення: педагагічная майстэрня

Дата правядзення: снежань 2023

Вучэбна-метадычны блок

1. Асаблівасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці навучэнцаў у перыяд безадзнакавага навучання.    

                                                                     Кандратчык В.П., настаўнік пачатковых класаў

2. Прыёмы фарміравання аб’ектыўнай самаацэнкі ў малодшых школьнікаў.

                                                             Малевіч Н.І., настаўнік пачатковых класаў

Практычны блок

3. Наведванне, самааналіз і аналіз урока рускай мовы з выкарыстаннем разнастайных форм кантрольна-ацэначнай дзейнасці.

                                                         Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання

4. Распрацоўка метадычных рэкамендацый па фарміраванню аб’ектыўнай самаацэнкі ў малодшых школьнікаў на вучэбных занятках.

                                           Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання, удзельнікі семінару.

 

Пасяджэнне 4.

Тэма: Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, метады і формы навучання як сродак рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў.

Мэта: павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па выкарыстанню ў адукацыйнвм працэсе сучасных адукацыйных тэхналогій на вучэбных занятках, накіраваных на фарміраванне асобасных, метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў.

Форма правядзення: круглы стол

Дата правядзення: люты 2024

Вучэбна-метадычны блок

1. Сучасны ўрок: нарматыўныя і дыдактычныя патрабаванні, праектаванне, правядзенне і самааналіз, крытэрыі паспяховасці.

                                                         Малевіч Н.І., настаўнік пачатковых класаў

2. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі як інструмент рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў.

                                                       Кандратчык В.П., настаўнік пачаткоывых класаў

Практычны блок

3. Майстар-клас "Праектная задача як сродак фарміравання асобасных якасцей і метапрадметных кампетэнцый вучняў”.

                                                                   Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання

Пасяджэнне 5.

Тэма: Фарміраванне рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы навучэнца сродкамі вучэбных прадметаў на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Мэта: стварэнне ўмоў для засваення і прымянення ў практычнай дзейнасці настаўнікаў сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнай дзейнасці, накіраваных на фарміраванне асобасных, метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў.

Форма правядзення: педагагічная майстэрня

Дата правядзення: сакавік 2024

Вучэбна-метадычны блок

1. Фарміраванне асобасных якасцей вучняў (працавітасці, арганізаванасці, самастойнасці, мэтанакіраванасці, настойлівасці ў дасягненні мэты) на вучэбных занятках з дапамогай разнастайных арганізацыйных форм навучання (матэматыка).

                                                              Марчык Т.М., старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання

2. Развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей вучняў, маральных якасцей асобы сродкамі вучэбных прадметаў.

                                                         Кандратчык В.П., настаўнік пачатковых класаў

Практычны блок

3. Наведванне, самааналіз і аналіз урока матэматыкі з выкарыстаннем разнастайных арганізацыйных форм навучання.

                                                                       Малевіч Н.І., настаўнік пачатковых класаў

 

Старшыня вучэбна-метадычнага аб'яднання                       Марчык Т.М.

Разделы сайта