Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Гістарычна-краязнаўчы музей

У раздзеле "Гісторыя малой радзімы" захоўваюцца:
1. Характарыстыка Конькаўскага сельвыканкама.
2. Гістарычная даведка вёсак нашай мясцовасці: в. Туркі, в. Сакуны, в. Конькі, в. Галавачы, в. Федзюкі, в. Дрэкі, в. Чвыры, в. Зарэчча.
3. Летапіс гісторыі адукацыі і развіцця калгаса "Кастрычнік".
4. Матэрыял аб перадавіках калгаса: фотаздымкі, узнагароды, граматы.
5. Матэрыял аб знакамітых людзях малой радзімы: А. Н. Бадака, М. Н. Пташука, С. С. Свістуновіча.
6. Летапіс школы.
7. Сімвалы піянерскай дружыны Федзюкоўскай сярэдняй школы.

   Раздзел "Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны" знаёміць з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і яе ўдзельнікамі. Агляду наведвальнікаў музея прадстаўлены назапашаныя краязнаўчыя матэрыялы: "Нашы ветэраны", "Ад абеліска да абеліска", "Загінулыя ў баях", фрагменты зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны.

   У экспазіцыі раздзела "Нумізматыка" захоўваюцца грошы розных краін свету: манеты Савецкай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі, Кубы, Індыі, Перу, Чэхаславакіі, Фінляндыі, Нідэрландаў, Румыніі, буржуазнай Польшчы, Германіі, фашысцкай Германіі, Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, Народнай Рэспублікі Балгарыі, Венгерскай Народнай Рэспублікі, Мангольскай Народнай Рэспублікі, Польскай Народнай Рэспублікі, рускія, савецкія, пазнейшыя манеты; акупацыйныя грашовыя знакі Германіі, грашовыя знакі панскай Польшчы, грашовыя знакі Расійскай імперыі.

  Этнаграфічная выстава "Сялянскі побыт мясцовых жыхароў" прадстаўлена вырабамі рамесніцтва мясцовых жыхароў: бондарства, ганчарства, пляцення, ткацтва, вырабаў з жалеза. Тут сабраны сельскагаспадарчыя прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, Прадметы інтэр'еру і адзенне.


Раздзелы сайта