Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Абеліск в.Туркі

У 1965 годзе ў Турках ўстанавілі абеліск ахвярам вайны.
У чэрвені 1941-га фашысцкая армія рвалася на ўсход. На трэці дзень вайны каля вёскі Туркі нашы войскі спалілі дзясяткі танкаў і бронемашын праціўніка.
У многіх населеных пунктах нашага раёна гітлераўцы з першых дзён акупацыі расстрэльвалі актывістаў, дэпутатаў, камуністаў і камсамольцаў. Свой крывавы след акупанты пакінулі ў вёсцы Туркі. Каля 20 вяскоўцаў былі арыштаваны. Людзей забралі ад сем'яў, збівалі, здзекаваліся, а потым вывезлі за вёску і расстралялі. Сярод загінуўшых ад рук фашыстаў: В.М. Чыхiр, I.Ярашэвіч, П.I.Дунчык (нарадзіўся ў в. Конькі ў 1920 годзе, адукацыя 5 класаў, працаваў прыёмшчыкам малака, расстраляны ў ліпені 1941 годзе немцамі як актывіст, пахаваны ў в.Туркі каля помніка загінулым воінам), I.I. Манарховіч (нарадзіўся ў 1920 годзе ў в. Конькі, працаваў да вайны ў страхавым фінансавым аддзеле, камсамолец, загінуў у в.Туркі) , I.П. Тарлюк, I.Н. Тарлюк, I.Н. Сакун.
На жаль, прозвішчы астатніх невядомы.
У брацкай магіле ў Турках пахаваныя ахвяры фашызму.
28 лістапада 2008 года каля абеліска былі перапахаваны астанкі двух салдат, якія ўдзельнічалі ў абарончых баях за Ляхавічы. Сведкам падзей ваенных гадоў аказаўся жыхар вёскі Вялікая Лотва, якога калісьці настаўніца паслала пасадзіць бярозку на тым месцы, дзе пахаваны салдаты… Мясцовымі ўладамі сумесна з ваенкаматам была праведзена работа па абследаванні мясцовасці і пацвярджэнню воінскага пахавання. Падчас правядзення абследавання пахавання быў знойдзены значок "Выдатны мінёр".

Нумар
воінскага
пахавання (пахаванні ахвяр войнаў)

Населены пункт

 

Усяго

захована

З iх

У тым лiку

Тып воінскага захаране-ння

Кароткае
апісанне
воінскага
захавання

(пахаванні ахвяраў вайны)


 

Вядомыя

 

Невядомыя.

у 1МВ

у грамадзянскую і іншыя вайны

у 2МВ

у лакал.

войнах

 

100

Туркi

19

2

17

-

 -

19

-

Брацкaя

магілa

Абеліск з бетону, без агароджы, 4х5м. усталяваны ў 1965 годзе. У 2004 годзе заменена пліта. У 2010 г. усталяваная мемарыяльная пліта ў памяць перапахаваным воінам з надпісам "Вечная памяць невядомым вызваліцелям Ляхавіцкага раёна»

Раздзелы сайта