Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Методический совет

План работы

метадычнага савета на 2023/2024 навучальны год

Тэма: Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях выхавання і развіцця асобы вучня праз рэалізацыю адукацыйных праграм па вучэбных прадметах.

Мэта: стварэнне ўмоў для ўдасканалення ўзроўню педагагічнага майстэрства настаўнікаў, іх прафесійнай кампетэнтнасці з мэтай забеспячэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і павышэння якасці адукацыі.

Задачы:

1. Садзейнічаць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі, выкарыстання эфектыўных сучасных тэхналогій і методык выкладання, ўкаранення ў адукацыйны працэс інавацыйных тэхналогій навучання;

2. Арганізаваць мэтанакіраваную і планамерную работу па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і ўцягванні іх у праектна-даследчую дзейнасць, з наступным аналізам вынікаў;

3. Стварыць умовы для абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту творча працуюць настаўнікаў праз арганізацыю узаеманаведванняў, публікацый, майстар-класаў, праз правядзенне прадметных тыдняў, удзелу ў семінарах, конкурсах прафесійнага майстэрства;

4. Забяспечыць метадычнае суправаджэнне работы з маладым спецыялістам.

 

Пасяджэнне 1 “Прыярытэтныя напрамкі метадычнай работы на 2023/2024 навучальны год”

1 Вынікіметадычнай работы за 2022/2023 навучальны год, задачыпа павышэнні якасціадукацыйнагапрацэсу.

2. Асаблівасці арганізацыі метадычнай работы з педагагічнымі кадрамі ў 2023/2024 навучальным годзе. Зацвярджэнне плана работы метадычнага савета.

3. Азнаямленне з планамі работы метадычных аб’яднанняў школы на 2023/2024 навучальны год.

4. Нарматыўна-прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2023/2024 навучальным годзе.

верасень

Вайцешык І.Л., старшыня метадычнага савета

члены метадычнага савета

 

Пасяджэнне 2 “Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе”.

1. Выкарыстанне педагогамі сучасных методык выкладання, прыёмаў і метадаў, якія садзейнічаюць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу.

2. Аб арганізацыі навукова-даследчай работы настаўнікаў і вучняў.

3. Падрыхтоўка да рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

лістапад

Вайцешык І.Л., старшыня метадычнага савета

члены метадычнага савета

 

Пасяджэнне 3 “Развіццё творчага патэнцыялу настаўніка і навучэнца”

1. Абмеркаванне плана работы з высокаматываванымі дзецьмі ў бягучым навучальным годзе.

2. Удасканаленне работы педагогаў і павышэнне іх педагагічнага майстэрства ў працэсе самаадукацыі. Удзел педагогаў у канферэнцыях і трансляцыя іх вопыту ў друку і СМІ.

студзень

Вайцешык І.Л., старшыня метадычнага савета

члены метадычнага савета

 

Пасяджэнне 4 “Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, забеспячэнне іх бесперапыннай адукацыі і самаадукацыі”

1. Павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу шляхам вывучэння цяжкасцяў падрыхтоўкі настаўнікаў да вучэбных заняткаў.

2. Сістэма заахвочвання настаўніка за творчую, інавацыйную дзейнасць.

3. Аб стане работы па павышэнню кваліфікацыі настаўнікаў.

сакавік

Вайцешык І.Л., старшыня метадычнага савета

члены метадычнага савета

 

Пасяджэнне 5 “Вынікі работы метадычнага савета школы: праблемы, перспектывы на новы навучальны год”

1. Аб выніках атэстацыі настаўнікаў.

2. Аналіз работы з адоранымі вучнямі ў 2023/2024 навучальным годзе.

3. Прэзентацыя кіраўнікоў метадычных фарміраванняў школы па рэалізацыі плана работы.

4. Аб эфектыўнасці работы педагогаў: вынікі ўдзелу ў конкурсах, алімпіядах, канферэнцыях, фестывалях, трансляцыі ў перыядычным друку.

5. Азнаямленне з планамі работы жнівеньскіх секцый.

май

Вайцешык І.Л., старшыня метадычнага савета

члены метадычнага савета

 

 

Разделы сайта