Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.04.2022

Аналіз правядзення тыдня пачатковых класаў

З 04  па 09 красавіка 2022 года ў ДУА “Конькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” быў праведзены тыдзень пачатковых класаў “Вучымся гуляючы”. Вучыцца павінна быць заўсёды цікава. У гэтым цвёрда ўпэўнены настаўнікі пачатковай школы.

Тыдзень пачатковых класаў быў праведзены з мэтай актывізацыі пазнавальнай цікавасці вучняў да вучэбных прадметаў,  развіцця творчых і інтэлектуальных здольнасцей дзяцей. Папярэдне была спланавана работа, складзен план тыдня, вызначана тэматыка, а таксама формы правядзення мерапрыемстваў. На пазакласныхзанятках былі выкарыстаны розныя формы работы: віктарыны, гульні, конкурсы і г. д.

Першы дзень праходзіў пад назвай “Знай і любі свой родны край!” і быў, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Пачаткоўцы пабывалі ў школьным краязнаўчым музеі, дзе настаўнік гісторыі Страмавус В.І. правяла цікавую і змястоўную экскурсію. А таксама вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі  аб наведванні падчас канікул маёнтка Бохвіцаў ў вёсцы Флер’янова. Конкурс малюнкаў “Люблю мой край - старонку гэту!” выклікаў у дзяцей вялікую цікавасць: удзел у ім прынялі ўсе без выключэння.

Актыўнасць, кемлівасць, эрудыцыю дзеці праявілі пры правядзенні гульні “Знаўцы беларускай мовы”, якая праходзіла ў другі дзень тыдня. Цікава прайшоў конкурс чытальнікаў “Гучы, родная мова!”. Навучэнцы праявілі сцэнічны талент, чытаючы вершы на роднай мове. Журы абрала самых лепшых чытальнікаў.

У вясёлай сяброўскай атмасферы праходзіла гульня Падарожжа ў краіну Матэматыкі”. Дзень “З матэматыкай сябрую і ніколі не сумую” завяршыўся абраннем лепшага матэматыка пачатковай школы. 

7 красавіка вучні пачатковых класаў удзельнічалі ў спартыўным свяце ”Будучыя чэмпіёны маёй Айчыны”, якое было прысвечана Міжнароднаму дню здароўя. Гэта было яркае свята радасці, задавальнення і поспеху.

Дзень “Зберажом прыроду для сваіх нашчадкаў” пачаўся праглядам прэзентацыі “Будзь прыродзе сябрам”, затым пачаткоўцы прынялі  ўдзел у  экалагічнай  акцыі “Зробім свет чысцейшым!”.

Вучні, якія прынялі найбольш актыўны ўдзел у тыдні пачатковых класаў, праявілі сябе ў конкурсах, былі ўзнагароджаны граматамі.  Тыдзень атрымаўся насычаным і займальным. Спадзяёмся, у вучняў зменіцца стаўленне да вучобы, з’явіцца зацікаўленасць у пазнанні новага, павысіцца цікавасць да працэсу навучання. Тыдзень пачатковых класаў дазволіў дзецям раскрыць творчы патэнцыял, даў вялікі эмацыянальны зарад.

                                                                            Кіраўнік метадычнага аб’яднання

настаўнікаў пачатковых класаў

Марчык Т.М.

 

Разделы сайта