Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.11.2022

Пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

17 лістапада 2022 года на базе нашай установы адукацыі прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме "Развіццё духоўнай, эмацыянальнай, эстэтычнай сферы асобы вучня сродкамі вучэбных  матэрыялаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Беларуская літаратура". Увазе прысутных была прапанавана літаратурна-музычная кампазіцыя "Прымі паклон ад нас, пясняр!", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа. Мерапрыемства арганізавана настаўнікам Лузянінай Л.М. для вучняў 9-11 класаў.  У вучэбна-метадычным блоку разгледжаны пытанні аб ролі ўрокаў беларускай мовы і літаратуры ў далучэнні вучняў да культурных каштоўнасцей беларускага народа, аб формах, метадах і прыёмах выкладання беларускай мовы і літаратуры, арыентаваных на асобаснае развіццё вучняў. (Выступілі Антановіч М.А., Гачко А.В., Рахманец Н.Я.)

Разделы сайта